~~META: title = Пімен Панчанка — У навальніцу &keywords = Панчанка, навальніца &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "У навальніцу" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — У навальніцу ====== Перуны грукаталі ў прасторы пустым,\\ Прыгіналіся долу кусты,\\ I у цёмным прадонні набухшых крыніц\\ Гаслі водсвіты бліскавіц.\\ \\ Мы стаялі ўдваіх, і тугая каса\\ Ненарокам кранула мой твар,\\ I тады я адважыўся і расказаў\\ Пра сардэчны, як кажуць, пажар.\\ \\ Ты ж глядзела на клён, што на вуліцы мок,\\ Быццам бачыла першы раз.\\ Я адказу твайго дачакацца не мог,—\\ I агеньчык надзеі пагас.\\ \\ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх,\\ Чуцен кропель буйных перазвон.\\ Асцярожна трымаў на далонях тугіх\\ Серабрыстае зарыва клён.\\ \\ Я з трывогай аб нечым цябе запытаў,\\ Ты хутчэй заспяшыла дамоў:\\ «Я нічога не чула, бо гром грукатаў,\\ Іншым разам раскажаш ізноў».\\ \\ 1938 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]