~~META: title = Пімен Панчанка — Толькі лісцем рабін шалахні... &keywords = мяне, жывым, рабін &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Толькі лісцем рабін шалахні..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Толькі лісцем рабін шалахні... ====== Толькі лісцем рабін шалахні\\ I пакліч па імені –\\ Для мяне аднаго агні\\ Загарацца над Ільменем.\\ \\ Я на захад пачну пазіраць,\\ За сцюдзёныя воды Ільменя,\\ I вандруючая зара\\ Загарне ў сваю плынь мяне.\\ \\ А куды занясе і шпурне –\\ Я зары даверуся.\\ Можа, знойдуць людзі мяне\\ На палескім верасе.\\ \\ Упаду на дол нежывым,-\\ Усё роўна і мёртвы я\\ Буду слухаць гул баравы,\\ Скрып галля пад вавёркамі.\\ \\ А жывым даплыву, жывым,\\ Непараненым, непашкоджаным, –\\ Па шляхах пайду баравых,\\ Па лугах някошаных.\\ \\ Да цябе, да знаёмых рабін,\\ Дабягу і скажу няголасна:\\ «Я пачуў, я прыйшоў, бо любіў.\\ Быць табе сярпом, а мне коласам». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]