~~META: title = Пімен Панчанка — Песня пра Мінск &keywords = калі, вярнуліся &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Песня пра Мінск" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Песня пра Мінск ====== У дні бяды і ў ранак Перамогі,\\ У дні, калі ты харашэў і рос,\\ Усе твае надзеі і трывогі\\ Я ў сэрцы нёс.\\ \\ Я да цябе з усіх дарог вярнуся:\\ Вярнуся ў партызанскую радню.\\ Ты мне прабач, калі я зажуруся\\ Ля Вечнага агню.\\ \\ Спакойнае дзяцей тваіх дыханне,\\ Шумі над іх калыскамі ліствой.\\ Маё ты ранне, і маё каханне,\\ I вечар сіні мой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]]