~~META: title = Пімен Панчанка — Пачатак вясны &keywords = дзень &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Пачатак вясны" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Пачатак вясны ====== Белай сцюжай дыхаюць Саяны,\\ Запакован Енісей у лёд.\\ На радзіме сонечнай Сар’яна\\ Пазбіралі пчолы першы мёд.\\ \\ А у нас на дрэвах – срэбная луска:\\ Білі з хмары першыя фантаны.\\ Глоткі вуліц дождж прапаласкаў,\\ І яны рыкаюць апантана.\\ \\ «Эх, узяўся б заўтра хоць бы лешчык», –\\ Трызняць рыбакі ў суботні дзень.\\ І на стадыён наш брат балельшчык\\ Вока прымяраць ужо ідзе.\\ \\ Паставыя са свісткамі змоўклі,\\ Салаўі лятуць з далечыні...\\ Адкажыце, колькі новых вокнаў\\ Дзень вясновы ў Мінску адчыніў?\\ \\ Девяцьсот яму, а ён цудоўны,\\ Навасёлаў будзе зноў вітаць.\\ На жыллёва-мікра-рай-будоўлі\\ Гмахі ёсць – паэтаў не відаць.\\ \\ Пішуць пра маленства ды ажыну,\\ Хоць сто год у горадзе жывуць.\\ Што ім электронныя машыны –\\ Лапатным гадам паклоны б’юць.\\ \\ Я і сам хвалююся не лішне:\\ Што, як верш запозна прагучыць?\\ Нібы той акцёр, што зноўку выйшаў\\ Кланяцца, калі ўжо зал маўчыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]