~~META: title = Пімен панчанка — Не сярдуйце, не крыўдуйце... &keywords = Панчанка, сярдуйце, крыўдуйце &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Не сярдуйце, не крыўдуйце..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен панчанка — Не сярдуйце, не крыўдуйце... ====== Не сярдуйце, не крыўдуйце,\\ Бо жыццё нялёгкае.\\ Быў часамі я прыдуркам,\\ Ды ніколі лёкаем.\\ \\ Ананімшчыкаў зласлівых,\\ Невукаў-халтуршчыкаў,\\ Бюракратаў ганарлівых\\ Многа мной патрушчана.\\ \\ 3 імі я не меў гешэфту,\\ Хабар не прывозіў я...\\ Быў мне лес адзіным шэфам,\\ Кансультантам — возера.\\ \\ Толькі вершы...\\ Душна, душна...\\ Карані падрэзаны.\\ Стаў народ мой раўнадушны\\ Да роднай паэзіі.\\ \\ Не сярдуйце, не крыўдуйце,\\ Гаснуць сонца колеры.\\ I на беларускай дудцы\\ Не іграць ніколі мне.\\ \\ Пакуль паціху іншыя\\ Стваралі хутары,\\ Рабіў, рабіў увішна ён —\\ I вось... ужо стары.\\ \\ Вучыў дзяцей ён добраму:\\ Не клянчыць, не прасіць.\\ I ў справе самай дробнай\\ Ніколі не хлусіць.\\ \\ Быў вечным ён маўчальнікам,\\ Чакаў, цярпеў, трываў.\\ Шафёр яго начальніка\\ Кватэру атрымаў.\\ \\ Яго ж кватэрка цесная,\\ Ды рад ён зноў і зноў,\\ Што выгадаваў чэснымі\\ Дачку і двух сыноў...\\ \\ У гневе, злосці, ярасці\\ Гул грозных галасоў.\\ Пах беднасці і старасці —\\ Мільёны адрасоў.\\ \\ Дзівак сцвярджае:\\ «Верце,\\ На свеце слаўна жыць!»\\ Але чаму так сэрца\\ Сумуе і баліць? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]