Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-не-спявай-мне-песню-пра-а

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Не спявай мне песню пра арэлі...

Не спявай мне песню пра арэлі
I пра сон дзяўчыны на зары…
Азвярэлі людзі, азвярэлі.
Вы даруйце, добрыя звяры.
Не знаёмы вам злачынцаў сродкі:
Трэба толькі ежа вам, не кроў…
Б’юць жанчын цяжарных,
Рэжуць глоткі,
Забіваюць, п’яныя, бацькоў.
Прагныя, пачварныя істоты
Б’юць з-за грошай, рэчаў залатых.
Восень…
Парыжэла ўся лістота,
Паніжэлі голыя сады.
Мудрыя народныя асновы,
Мы без вас у жорсткасці згарым!
Кожны год да нас прыходзіць новым,
Адыходзіць змрочным і старым.
Ад нявер’я і тугі не плачу,
Веру:
Дабрыня людская ёсць —
Толькі ў працы з поўнаю аддачай,
I ў каханні шчырым і гарачым,
I ў вачах даверлівых дзіцячых,
Дзе яшчэ не начавала злосць.

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-не-спявай-мне-песню-пра-а.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki