~~META: title = Пімен Панчанка — Не раз мы пад крывавымі сцягамі... &keywords = Панчанка, крывавымі, сцягамі &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Не раз мы пад крывавымі сцягамі..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Не раз мы пад крывавымі сцягамі... ====== Не раз мы пад крывавымі сцягамі\\ Даверліва на вернасць прысягалі,\\ Не хітрасць — прысягнуць,\\ А мудрасць — дасягнуць.\\ Расійская імперыя,\\ Савецкі наш саюз,\\ Калі ж ты скончыш песню\\ Жабрацкую сваю?\\ \\ Мы хвалямі затоплены\\ Хлусні, маны, ілжы.\\ Калі па-чалавечаму\\ Пачнём усе мы жыць?\\ \\ Злаба і раздражненне,\\ Разбойніцкі разгул...\\ I спее ў нашых сэрцах\\ Расплаты гнеўны гул. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]