Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-непрымірымасць

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Непрымірымасць

Мы ў сэрцах пранеслі
Праз кожны бой
На зямлі,
Што прапахла порахам,
Боль і любоў,
Боль і любоў
I нянавісць да ворага.

Калі адгрымела
Крывавае і страшнае,
Мы працавалі
I ў будныя дні, і ў нядзелі.
Ды ў складаным жыцці
Мы прагледзелі
Нешта важнае,
I пазмрачнелі нашы надзеі.

Мы ведаем хто
Загнаў у тупік нашы справы,
Сёння нас не аслепіць
Яркасць хлуслівага грыму.
У нашых сэрцах,
Што так цяжка дайшлі да праўды,
Непрымірымасць,
Непрымірымасць

Да прыхільнікаў
Валу, завалу, развалу,
Падману, прыпісак,
Гультайства і спажывецтва.
Трэба, каб наша справа
Заўжды хвалявала
I родны народ,
I ўсё чалавецтва.

Недарэмна лілася
Салдацкая кроў:
Сумленне і справядлівасць
Мы адновім
Навечна.
Мы зробім сваю зямлю
Зямлёй сапраўдных майстроў,
Самай праўдзівай
I чалавечнай.

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-непрымірымасць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki