~~META: title = Пімен Панчанка — Непрымірымасць &keywords = Панчанка, непрымірымасць &abstract = Чытаць верш "Непрымірымасць" Пімена Панчанкі &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Непрымірымасць ====== Мы ў сэрцах пранеслі\\ Праз кожны бой\\ На зямлі,\\ Што прапахла порахам,\\ Боль і любоў,\\ Боль і любоў\\ I нянавісць да ворага.\\ \\ Калі адгрымела\\ Крывавае і страшнае,\\ Мы працавалі\\ I ў будныя дні, і ў нядзелі.\\ Ды ў складаным жыцці\\ Мы прагледзелі\\ Нешта важнае,\\ I пазмрачнелі нашы надзеі.\\ \\ Мы ведаем хто\\ Загнаў у тупік нашы справы,\\ Сёння нас не аслепіць\\ Яркасць хлуслівага грыму.\\ У нашых сэрцах,\\ Што так цяжка дайшлі да праўды,\\ Непрымірымасць,\\ Непрымірымасць\\ \\ Да прыхільнікаў\\ Валу, завалу, развалу,\\ Падману, прыпісак,\\ Гультайства і спажывецтва.\\ Трэба, каб наша справа\\ Заўжды хвалявала\\ I родны народ,\\ I ўсё чалавецтва.\\ \\ Недарэмна лілася\\ Салдацкая кроў:\\ Сумленне і справядлівасць\\ Мы адновім\\ Навечна.\\ Мы зробім сваю зямлю\\ Зямлёй сапраўдных майстроў,\\ Самай праўдзівай\\ I чалавечнай. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]]