~~META: title = Пімен Панчанка — На Палессі восень... &keywords = Пімен, Панчанка, Палессе, восень, верш &abstract = Аналіз верша Пімена Панчанкі "На Палессі восень..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — На Палессі восень... ====== На Палессі восень...\\ Гусі белыя\\ Выскублі мядовую траву.\\ І вятры, ад сцюжы ашалелыя,\\ То журботна свішчуць,\\ То равуць.\\ \\ Смех і кветкі,\\ Вы куды падзеліся?\\ Навакол\\ Стагі, стагі, стагі.\\ Чым жа ты цяпер са мной падзелішся,\\ Прыпяць, пачарнелая з тугі?\\ \\ Ліст пажоўклы да плашча прыколеш?\\ Ці на момант вернеш мне ізноў\\ Каснічок зары,\\ Світальны колер\\ Тапалёў, буслоў і туманоў?\\ \\ А сама замкнешся у лядоўні,\\ Лета у стагі паклаўшы спаць...\\ Будуць коні сніць лугі мядовыя\\ І, як людзі, цяжка уздыхаць.\\ \\ 1965 \\ Аналіз верша\\ 1. Настрой верша сумна-тужлівы, паэт са шкадаваннем назірае за прыходам позняй восені.\\ 2. [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]] звяртаецца да Прыпяці як да блізкага сябра, такі мастацкі прыём называецца ўвасабленнем.\\ 3. Метафары: Прыпяць падзеліцца; прыколе ліст пажоўклы; верне каснічок зары, світальны колер; замкнецца ў лядоўні, лета ў стагі паклаўшы спаць; вятры свішчуць і равуць.\\ Эпітэты: мядовая трава; вятры ашалелыя; пачарнелая Прыпяць; пажоўклы ліст; світальны колер; мядовыя лугі.\\ 4. Іван Карасёў паказаў цёплую залатую восень, сонечны дзень, празрыстае неба. Яго восень нагадвае бабіна лета. Да пейзажа I. Карасёва «Залатая восень» можна падабраць радкі з верша А. Коршака «Кляновы ліст»: «Паслана золата кляновае ўдалі...».\\ На карціне Міколы Купавы «Глыбелька» восень толькі пачынаецца, яшчэ не ўсё лісце апала, ёсць і зялёнае. Да гэтага твора можна падабраць словы Пімена Панчанкі: «На Палессі восень...». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]]