~~META: title = Пімен Панчанка — Мала сказаць: ненавіджу... &keywords = сказаць, біцца, выжыць, салдат, хлуснёй &abstract = Верш Пімена Панчанкі "Мала сказаць: ненавіджу..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Мала сказаць: ненавіджу... ====== Мала сказаць: ненавіджу,\\ Мала сказаць: прызнаю.\\ Біцца за праўду – і выжыць,\\ Нібы салдат у баю.\\ \\ Дрэннаму – не пакарыцца,\\ Добрае – не празяваць.\\ З дробнай хлуснёй не мірыцца,\\ З буйнай хлуснёй ваяваць.\\ \\ Гэтым бы і кіравацца...\\ Толькі і зло, і хлусня\\ Хітра маскіравацца\\ Вучацца спрытна штодня.\\ \\ Нехта і подлы, і хіжы\\ Клятву паўторыць тваю:\\ З ворагам біцца – і выжыць,\\ Нібы салдат у баю.\\ \\ 1976 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]]