~~META: title = Пімен Панчанка — Зубр &keywords = Панчанка, зубр, пушча &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Зубр" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Зубр ====== Мне сніўся зубр паміж высокіх хвой,\\ Бывала, вейкі цяжкія заплюшчу —\\ I ён з вачмі, налітымі крывёй,\\ Прыходзіў да мяне з далёкай пушчы.\\ \\ А у жыцці — складаней і грубей,\\ Дзіцячы сон знікае, як памылка...\\ Касіршы соннай кідаю рубель,\\ Без дрыжыкаў іду у стан асілка.\\ \\ У пыльным закуце, схіліўшы галаву,\\ Стаіць вялізарны, чырвона-чорны,\\ Зубамі жоўтымі грызе-жуе траву,\\ Ляны і па-кароўему пакорны.\\ \\ Што сталася з табой, магутны бык,\\ Дзе сілу, спрыт і ваяўнічасць страціў?\\ Чаму не ўсхопішся, як віхар, на дыбы?\\ За выгляд твой аж сорамна мне, браце.\\ \\ А ведаеш што, зубр, давай-ка уначы...\\ Я памагу... Не бойся, нас не чуюць...\\ Гайда туды, дзе спеў драздоў гучыць,\\ На папараці мяккай заначуеш.\\ \\ Ты ж нудзішся па соснах маладых,\\ I пушчам без цябе таксама сумна.\\ Прыпомні, друг, юнацкія гады,\\ Зуброўну — белавежскую красуню.\\ \\ Маўчыш? Спалохаўся? Шкада пакінуць сад?\\ Ну, што ж, маўчы і стой у хлеве душным.\\ Плятуся раззлаваны я назад,\\ А зубр услед глядзіць мне раўнадушна.\\ \\ 1940 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]]