~~META: title = Пімен Панчанка — Зварот &keywords = &nbsp, \r\n&nbsp, панчанка, &mdash, &rarr, пімен, беларусь, \r\nя, сармацкае, \r\nтолькі, \r\nна, \r\nбуду, \r\ni, &nbsp &nbsp, пімен панчанка, &rarr пімен, панчанка &rarr, \r\n&nbsp &nbsp, беларусь \r\n&nbsp, панчанка сармацкае, &mdash \r\n&nbsp, пімен панчанка сармацкае &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Зварот" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Зварот ====== Меднастволы, як выліты, высіцца бор,\\ Зацвітае на ўзлессі блакітны чабор,\\ Заглядзелася сонца у люстра азёр, —\\ Гэта ты, мая Беларусь! Сіні ранак. Дзяўчына збіраецца жаць,\\ На плячы маладзік — серабрысты серп,\\ A наўкол наліўныя сады ляжаць,\\ Бурштыновыя яблыкі у расе, —\\ Гэта ты, мая Беларусь! Я нямала прайшоў за вайну дарог,\\ А цябе такой непаўторнай збярог...\\ Бой мацнее!\\ Я хутка к табе прыйду,\\ Да грудзей набалелых тваіх прыпаду,\\ Пакланюся лясам і палеткам шырокім.\\ Толькі цяжка праходзіць апошнія крокі\\ Да цябе, мая Беларусь! Толькі страшна мне думаць пра тую хвіліну,\\ Калі гляну у вочы я роднай краіне.\\ Буду хату шукаць, — а знайду руіны,\\ Буду маці гукаць, — адгукнецца магіла\\ На пагосце старым пад вярбою пахілай.\\ Што ж, якой ты ні будзеш —і ноччу, і раннем,\\ Я пазнаю цябе, я не здраджу табе. Перанесла ты гора і катаванні\\ I зрабілася мне даражэй і радней.\\ Асушу твае слёзы,\\ Залячу твае раны,\\ Кожны ліст твой распраўлю рукою старанна.\\ Узніму з папялішчаў твае гарады я,\\ Насаджу каля вёсак сады маладыя,\\ Каб ты вечна цвіла\\ I у шчасці расла,\\ Дарагая мая Беларусь! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[постаці/пімен-панчанка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]