творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-журавы
Гэта старая версія дакумента!
Пімен Панчанка — Журавы
Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы
Пад зарывам асенніх журавін?
Зіма сцюдзёная іх гоніць з цёплых хатак,
Ад родных ніў, ад ціхае ракі.
Праз вір вятроў,
Праз лютасць хваль касматых
Ляжыць іх шлях, далёкі і цяжкі.
Шкада мне іх – не вернуцца яны:
На поўдні лютуе крывавы бог вайны.
Там гнёзды спалены,
Там птушаняты знішчаны,
Смяротны дым плыве над папялішчамі.
Пад залатымі сонечнымі промнямі
Не хочацца і птушкам паміраць,
I будуць доўга галасамі сумнымі
Радзіму жураўліную гукаць.
1939
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
- пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-журавы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1