~~META: title = Пімен Панчанка — Журавы &keywords = журавы &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Журавы" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Журавы ====== Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы\\ Пад зарывам асенніх журавін?\\ \\ Зіма сцюдзёная іх гоніць з цёплых хатак,\\ Ад родных ніў, ад ціхае ракі.\\ Праз вір вятроў,\\ Праз лютасць хваль касматых\\ Ляжыць іх шлях, далёкі і цяжкі.\\ \\ Шкада мне іх – не вернуцца яны:\\ На поўдні лютуе крывавы бог вайны.\\ Там гнёзды спалены,\\ Там птушаняты знішчаны,\\ Смяротны дым плыве над папялішчамі.\\ \\ Пад залатымі сонечнымі промнямі\\ Не хочацца і птушкам паміраць,\\ I будуць доўга галасамі сумнымі\\ Радзіму жураўліную гукаць.\\ \\ 1939 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]