Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-дождж-ідзе-праменісты-і-д

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Дождж ідзе праменісты і дробны...

Дождж ідзе праменісты і дробны,
Пахнуць мятай мокрыя лугі.
Вось ён, свет, як сэрца, непадробны,
Да дажджынкі кожнай не глухі.

Росная зялёная айчына!
На цябе, паўнюткую святла,
Пазіраюць круглымі вачыма
Птушаняты з цёплага дупла.

З гнёздаў мы даўно павыляталі,
Ды не развучыліся глядзець,
Як па спелым полі, па атаве
Дождж грыбны на дыбачках ідзе.

Самы раз цяпер з лазовым кошыкам
Па сцяжынках рысяў і ваўкоў
Выправіцца з раніцы на пошукі
Маладых тугіх баравікоў…

Я стаю, гады свае гартаю,
І сціскае сэрца нейкі боль,
Быццам я на Месяц адлятаю,
Быццам я лугоў не ўбачу больш.

Не, не развітаюся ніколі
З родным краем, дзе так светла нам.
Проста я люблю яго да болю
І з любоўю дзецям перадам.

1960

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-дождж-ідзе-праменісты-і-д.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki