~~META: title = Пімен Панчанка — Дождж ідзе праменісты і дробны... &keywords = дождж, ідзе, сэрца &abstract = Верш Пімена Панчанки "Дождж ідзе праменісты і дробны..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Дождж ідзе праменісты і дробны... ====== Дождж ідзе праменісты і дробны,\\ Пахнуць мятай мокрыя лугі.\\ Вось ён, свет, як сэрца, непадробны,\\ Да дажджынкі кожнай не глухі.\\ \\ Росная зялёная айчына!\\ На цябе, паўнюткую святла,\\ Пазіраюць круглымі вачыма\\ Птушаняты з цёплага дупла.\\ \\ З гнёздаў мы даўно павыляталі,\\ Ды не развучыліся глядзець,\\ Як па спелым полі, па атаве\\ Дождж грыбны на дыбачках ідзе.\\ \\ Самы раз цяпер з лазовым кошыкам\\ Па сцяжынках рысяў і ваўкоў\\ Выправіцца з раніцы на пошукі\\ Маладых тугіх баравікоў...\\ \\ Я стаю, гады свае гартаю,\\ І сціскае сэрца нейкі боль,\\ Быццам я на Месяц адлятаю,\\ Быццам я лугоў не ўбачу больш.\\ \\ Не, не развітаюся ніколі\\ З родным краем, дзе так светла нам.\\ Проста я люблю яго да болю\\ І з любоўю дзецям перадам.\\ \\ 1960\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]