творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-герой
Гэта старая версія дакумента!
Пімен Панчанка — Герой
Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.
Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.
А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.
1943
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-герой.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1