~~META: title = Пімен Панчанка — Герой &keywords = іржавых, косці, калючак &abstract = Чытаць баладу Пімена Панчанкі "Герой" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Герой ====== Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!\\ Мы не на пляжы, а на вайне».\\ І лёг на змяіныя скруткі дроту.\\ І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў\\ Прайшлі па яго спіне.\\ \\ Не ён, а другія ішлі ў атаку,\\ Гранаты кідалі ў бліндажы,\\ Калолі фрыцаў, палілі танкі\\ І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам\\ На заваёваным рубяжы.\\ \\ А ён свае косці з іржавых калючак\\ Сваімі рукамі без стогну аддзёр,\\ Зваліўся на травы, і стала балюча\\ І травам, і росам, і ветрам гаючым,\\ Што прыляцелі з валдайскіх азёр.\\ \\ 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]]