~~META: title = Пімен Панчанка — Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае… &keywords = Пімен, Панчанка, маланка &abstract = Чытаць верш "Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…" Пімена Панчанкі &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае… ====== Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,\\ I просіць засмяглая кнігаўка піць.\\ 3 драздом і удодам, заранкай і пліскаю\\ Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.\\ \\ А як салаўі працінаюць наскрозь нас,\\ А як перапёлкі у жыце крычаць.\\ А птушкі пяюць то пяшчотна, то грозна,\\ I ў роздуме добра тады памаўчаць.\\ \\ Хто птушку пакрыўдзіць —\\ Той сам сабе здрадзіць.\\ Жыццём і бацькамі завешчана нам:\\ Адкласці ўсе справы вясною, а зладзіць\\ Шпакоўні шпакам, а буслянкі буслам.\\ \\ Патрэбна штодзённая людзям руплівасць\\ I песні, каб лашчыла сонца і слых.\\ Каб дзеці вяліся, каб лад быў шчаслівы,\\ А гэта прыносяць у хаты буслы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]