Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-восень

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — Восень

Сляды гарачыні
Яшчэ на тварах носім,
Ды наплылі ўжо дні
У залатую восень.

Самотны крык гусей
Даносіцца з-пад воблак.
Ў асмужанай красе
Твой бачу, восень, воблік.

Зямлі не адагрэць
Агнём ліствы апошняй,
I ветру песні пець
Над парыжэлай пожняй.

У хмарах далячынь,
Прасцяг дажджамі повен.
Не плавае ўначы
Маладзіковы човен.

Ды сціхне спеў вятроў,
Надвор’е праясніцца, —
Зямлі вільготнай зноў
Вясновы час прысніцца.

Блакіт нябёс тады
Празрысты, нібы ў маі.
Асеннія сады,
Як вогнішча, палаюць.

1938

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki