~~META: title = Пімен Панчанка — Восень &keywords = Панчанка, восень &abstract = Чытаць верш "Восень" Пімена Панчанкі &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Восень ====== Сляды гарачыні\\ Яшчэ на тварах носім,\\ Ды наплылі ўжо дні\\ У залатую восень.\\ \\ Самотны крык гусей\\ Даносіцца з-пад воблак.\\ Ў асмужанай красе\\ Твой бачу, восень, воблік.\\ \\ Зямлі не адагрэць\\ Агнём ліствы апошняй,\\ I ветру песні пець\\ Над парыжэлай пожняй.\\ \\ У хмарах далячынь,\\ Прасцяг дажджамі повен.\\ Не плавае ўначы\\ Маладзіковы човен.\\ \\ Ды сціхне спеў вятроў,\\ Надвор’е праясніцца, —\\ Зямлі вільготнай зноў\\ Вясновы час прысніцца.\\ \\ Блакіт нябёс тады\\ Празрысты, нібы ў маі.\\ Асеннія сады,\\ Як вогнішча, палаюць.\\ \\ 1938 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]