~~META: title = Пімен Панчанка — Беларусі &keywords = Панчанка, Беларусь &abstract = чытаць верш "Беларусі" Пімена Панчанкі &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Беларусі ====== Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы,\\ Прывітайся з краінай маёй дарагою.\\ Беларусь, я — твой воін адданы і сын,\\ Мае думкі і сэрца заўсёды з табою.\\ Ты мяне гадавала, ты мяне калыхала,\\ Ты мне песні, як родная маці, спявала,\\ Клапатліва збірала у шлях.\\ Як люблю я задумлівы шэлест бяроз,\\ Хвалі жыта, святло перадранішніх рос\\ На тваіх аксамітных лугах!..\\ \\ Цяжка думаць, што там папялішчы і кроў,\\ I усё, што да болю мне люба і дорага,\\ Сёння стогне пад дзікім прымусам звяроў;\\ Што бацькоўская хата зганьбована ворагам.\\ \\ I калі у паходнай палатцы прысніцца мне\\ Светлы гай з залатымі суніцамі,\\ Плёскат сініх азёр на зары,\\ Спеў драздоў у смалістым бары, —\\ Тады гасне туга, адыходзіць самота,\\ Толькі ў сэрцы палае вялікасны гнеў:\\ Не, не стопчуць красы тваёй брудныя боты,\\ Не, народа майго аніхто не сагне!\\ Ён, магутны, у пушчы адвечныя рушыў,\\ I легенды лунаюць над роднай зямлёй,\\ Што адважны Гаркуша Драпежнікаў глушыць,\\ Што Кастусь Каліноўскі выходзіць на бой;\\ Што усталі з магіл партызаны Дукоры,\\ Каб адвагу у сэрцах юнацкіх расціць;\\ Што бушуе і пеніцца Нарач, як мора;\\ Нёман гнеўна гамоніць і Прыпяць кіпіць.\\ Веру цвёрда: сканае бязлітасны вораг,\\ I штандар перамогі над краем запаліць зару.\\ Пакуль сонца не згасне,\\ Пакуль свецяцца зоры,\\ Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!\\ \\ 1941 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]