~~META: title = Пімен Панчанка — Беларуская мова &keywords = Панчанка, беларуская, мова &abstract = Чытаць верш "Беларуская мова" Пімена Панчанкі &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Беларуская мова ====== Ільняная і жытнёвая. Сялянская.\\ Баравая ў казачнай красе.\\ Старажытная. Ты самая славянская.\\ Светлая, як травы у расе.\\ Вобразная, вольная, пявучая,\\ Мова беларуская мая!\\ Дратавалі, здзекваліся, мучылі...\\ Ты жыла і ў працы і ў баях.\\ Пра цябе, як сонечнае дзіва,\\ I Купала, ды і ўсе мы снілі сны...\\ Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,\\ Адракаюцца цяпер твае сыны.\\ Пра народ мой, церпялівы, працавіты\\ Помняць партызанскія лясы...\\ Хто за намі? Пакаленне прагавітых.\\ Халуёў я чую галасы.\\ Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,\\ Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,\\ А сягоння — вялікадзяржаўнікаў,\\ Што разбэсцілі вялікі мой народ.\\ Навучылі не рабіць —\\ Хлусіць і красці.\\ Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.\\ Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,\\ Ды люблю сваю зямлю... і не магу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]]