~~META: title = Пімен Панчанка — Асенняя навальніца &keywords = лісце, нібыта &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Асенняя навальніца" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Асенняя навальніца ====== Услала пажоўклае лісце дарогі,\\ Буслам ужо Афрыка цёплая сніцца.\\ I раптам прыйшла, прыпазніўшыся трохі,\\ Да нас навальніца.\\ \\ Варочае восень цяжкія грымоты,\\ I паляць маланкі апошні свой порах.\\ А ліўні прыбавілі людзям работы:\\ Купаецца бульба у свежых разорах.\\ \\ Чаму страпянуліся ўсе мы так рэзка,\\ Нібыта з нас кожны вярнуўся кудысьці...\\ А хмары ўзрываюцца з гулам і трэскам,\\ I долу ляціць абгарэлае лісце.\\ \\ Няўжо пераблытала нешта прырода?\\ Такая нязвыкласць у гэтым вяртанні,\\ Нібыта з далёкага нейкага года\\ Прыслала табе маладосць прывітанне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]