творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-адрас-друга
Гэта старая версія дакумента!
Пімен Панчанка — Адрас друга
Паміраў у санбаце наш друг дарагі,
Ён ведаў, што памірае.
Паклікаў голасам, поўным тугі,
Сяброў з пярэдняга краю.
I перш чым сэрца замоўкнуў стук,
Аддаў ён таварышам з роты –
Аднаму партсігар, другому муштук,
А мне свой адрас і фота.
У вёску яго не хадзілі лісты:
Стаяла яна па-пад Бугам…
А потым і Буг перабраўся ў тыл,
І волю трэ выканаць друга.
Лягчэй у баі цэлы месяц мне быць,
Чым сёння пастукацца ў хату,
У матчыным сэрцы надзею забіць,
Стаяць і маўчаць вінавата.
Я самую доўгую выбраў з дарог,
Ды вунь каміны ўжо дымяцца…
Вайна, вайна…
О, не дай вам бог
Прыйсці замест сына да маці.
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-адрас-друга.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1