~~META: title = Пімен Панчанка — Адрас друга &keywords = вайна &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Адрас друга" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Адрас друга ====== Паміраў у санбаце наш друг дарагі,\\ Ён ведаў, што памірае.\\ Паклікаў голасам, поўным тугі,\\ Сяброў з пярэдняга краю.\\ \\ I перш чым сэрца замоўкнуў стук,\\ Аддаў ён таварышам з роты –\\ Аднаму партсігар, другому муштук,\\ А мне свой адрас і фота.\\ \\ У вёску яго не хадзілі лісты:\\ Стаяла яна па-пад Бугам...\\ А потым і Буг перабраўся ў тыл,\\ І волю трэ выканаць друга.\\ \\ Лягчэй у баі цэлы месяц мне быць,\\ Чым сёння пастукацца ў хату,\\ У матчыным сэрцы надзею забіць,\\ Стаяць і маўчаць вінавата.\\ \\ Я самую доўгую выбраў з дарог,\\ Ды вунь каміны ўжо дымяцца...\\ Вайна, вайна...\\ О, не дай вам бог\\ Прыйсці замест сына да маці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]]