~~META: title = Пімен Панчанка — Аб самым смачным... &keywords = прыпяццю, дэга, буслы, божа, гані &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Аб самым смачным" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Аб самым смачным... ====== Аб самым смачным\\ Жаб’ім кракацінні\\ Буслы клякочуць\\ I глядзяць: «Дзе гай,\\ А дзе дрыгва і ціна?»\\ Буслы стаяць,\\ Як балерыны на карцінах\\ У мастака Дэга.\\ \\ Было так па-над Прыпяццю\\ Учора...\\ А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,\\ Не звіняць у небе жаўрукі...\\ Божа, не гані мяне ў пячоры,\\ Божа, не гані у глыб ракі!\\ \\ Які Дэга?\\ Тут пахне Хірасімай.\\ Няма слядоў бусліных\\ І ласіных:\\ Над Прыпяццю –\\ Нябачнай смерці след.\\ Палескі край,\\ Як пазмрачнеў твой свет.\\ \\ Крыніца: Панчанка П. Горкі жолуд: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 63 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне]]