~~META: title = Пятрусь Макаль — Яблыня &keywords = расце &abstract = Верш Петруся Макаля "Яблыня" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Яблыня ====== Пасадзіў калісьці на світанку\\ Яблыньку малую каля ганку.\\ – Хай расце.\\ \\ Працаваць мне хмара памагала –\\ Клапатліва глебу палівала.\\ – Хай расце.\\ \\ Я і сонца ў зімнюю часінку\\ Сагравалі кволую сцяблінку.\\ – Хай расце.\\ \\ Хутка я з кватэры пераеду.\\ А ўраджай знімаць майму суседу.\\ – Хай расце.\\ \\ Пэўна, недзе ля другога дому\\ Садзіць дрэўца друг мой незнаёмы...\\ – Хай расце. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яблыня]] * [[ibdc.ped>саджанцы]] * [[ibdc.ped>лясная-карміцелька]] * [[ibdc.ped>яблынька-дзічка]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-яблыня-ў-горадзе]]