Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-чарадзейная-скарбонка

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Чарадзейная скарбонка

Ты крані яе рукою –
загаворыць звонка-звонка.
Ці не знаеш,
што такое
чарадзейная скарбонка?
Тут –
не фарбы-самацветы,
не бліскучыя манеты.
Ну, а скарб тут адмысловы –
словы,
словы,
словы,
словы…
Тут –
здараецца часамі –
з мышкай дружыць
кот з вусамі;
згодна скача ў танцы лоўкім
грозны зайка
з мілым воўкам.
Тут – нібы дзяцей, бясконца
вецер каласы люляе.
З месяцам пад вечар сонца
тут у хованкі гуляе…
Тут –
у дзень святочны ў госці
запрашае дзяцел маму –
вострай дзюбай на бяросце
адбівае тэлеграму…
Доўга скарб збіралі гэткі
і матулі,

і дзядулі,

каб яго пачулі дзеткі,
каб дарослыя пачулі.
Пабяжыць наперагонкі
да цябе
за казкай казка
з чарадзейнае скарбонкі…
Дык паслухай, калі ласка!

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
  • пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-чарадзейная-скарбонка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki