~~META: title = Пятрусь Макаль — Чарадзейная скарбонка &keywords = словы, скарб, пачулі &abstract = Верш Петруся Макаля "Чарадзейная скарбонка" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Чарадзейная скарбонка ====== Ты крані яе рукою –\\ загаворыць звонка-звонка.\\ Ці не знаеш,\\ што такое\\ чарадзейная скарбонка?\\ Тут –\\ не фарбы-самацветы,\\ не бліскучыя манеты.\\ Ну, а скарб тут адмысловы –\\ словы,\\ словы,\\ словы,\\ словы...\\ Тут –\\ здараецца часамі –\\ з мышкай дружыць\\ кот з вусамі;\\ згодна скача ў танцы лоўкім\\ грозны зайка\\ з мілым воўкам.\\ Тут – нібы дзяцей, бясконца\\ вецер каласы люляе.\\ З месяцам пад вечар сонца\\ тут у хованкі гуляе...\\ Тут –\\ у дзень святочны ў госці\\ запрашае дзяцел маму –\\ вострай дзюбай на бяросце\\ адбівае тэлеграму...\\ Доўга скарб збіралі гэткі\\ і матулі, і дзядулі, каб яго пачулі дзеткі,\\ каб дарослыя пачулі.\\ Пабяжыць наперагонкі\\ да цябе\\ за казкай казка\\ з чарадзейнае скарбонкі...\\ Дык паслухай, калі ласка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]]