Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-хачу-гуляць

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Хачу гуляць

Наш Рыгорка анікому
Не дае спакою дома.
Сто разоў, не менш, бадай,
Ён за дзень паўторыць:
– Дай!..
Ручкай ён ківае хвацка,
Што ні рэч –
Малому цацка.
– Дай цукерку! Дай паперку!
– Дай аловак і пяро!
– Дай бліскучую талерку!
– Дай грымучае вядро!
Глянуў хлопчык на аконца,
На якім прылегла сонца,
I гукнуў шчасліва:
– Бач!
Вось які прыгожы мяч!
I бяжыць малыш да таткі:
– Дай хутчэй! Гуляць хачу! –
I ад сонейка ў дзіцяткі
Скачуць зайчыкі ўваччу.
Тут, падумаўшы з хвіліну,
Вось што кажа бацька сыну:
– Калі б мы з табою дома
Сонейка утрымаць маглі,
Дык ураз тады, вядома,
Стала б цёмна на зямлі,
Хай яно на небе ходзіць,
Каб усім было відно,
Хай на досвітку знаходзіць
Сцежку ў кожнае акно!

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі
  • пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-хачу-гуляць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki