~~META: title = Пятрусь Макаль — Хачу гуляць &keywords = сонца &abstract = Чытаць верш "Хачу гуляць" Петруся Макаля &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Хачу гуляць ====== Наш Рыгорка анікому\\ Не дае спакою дома.\\ Сто разоў, не менш, бадай,\\ Ён за дзень паўторыць:\\ – Дай!..\\ Ручкай ён ківае хвацка,\\ Што ні рэч –\\ Малому цацка.\\ – Дай цукерку! Дай паперку!\\ – Дай аловак і пяро!\\ – Дай бліскучую талерку!\\ – Дай грымучае вядро!\\ Глянуў хлопчык на аконца,\\ На якім прылегла сонца,\\ I гукнуў шчасліва:\\ – Бач!\\ Вось які прыгожы мяч!\\ I бяжыць малыш да таткі:\\ – Дай хутчэй! Гуляць хачу! –\\ I ад сонейка ў дзіцяткі\\ Скачуць зайчыкі ўваччу.\\ Тут, падумаўшы з хвіліну,\\ Вось што кажа бацька сыну:\\ – Калі б мы з табою дома\\ Сонейка утрымаць маглі,\\ Дык ураз тады, вядома,\\ Стала б цёмна на зямлі,\\ Хай яно на небе ходзіць,\\ Каб усім было відно,\\ Хай на досвітку знаходзіць\\ Сцежку ў кожнае акно! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля]]