~~META: title = Пятрусь Макаль — Схаваю цацкі &keywords = буквар, рад, цацкі &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Схаваю цацкі" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Схаваю цацкі ====== Я схаваю цацкі ў шафу –\\ І мядзведзя,\\ І жырафу,\\ І акулу,\\ І зубра:\\ – Вам на пенсію пара!\\ Адпачніце ў цішыні,\\ Мне цяпер –\\ Не да гульні!..\\ \\ Вось ён –\\ Новы мой набытак:\\ Карандаш,\\ Буквар\\ І сшытак.\\ Вокладка на буквары,\\ Быццам дзверы дома.\\ Ну, а хто тут жыхары?\\ Літары, вядома.\\ Стракацяць\\ За радам рад,\\ Нібы выйшлі на парад\\ Глянеш –\\ Позірк стоміцца.\\ Але ўсё ж\\ Я вельмі рад\\ З імі пазнаёміцца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-маміна-казка]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]]