~~META: title = Пятрусь Макаль — Смак яблыка &keywords = Макаль, смак, яблык &abstract = Чытаць верш "Смак яблыка" Петруся Макаля &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Смак яблыка ====== Ён трошкі і як лёд, і як агонь, —\\ Не толькі вуснаў, і душы патрэба.\\ Узважваю, паклаўшы на далонь,\\ Духмяны пругкі плод зямлі і неба.\\ \\ Няўжо і праўда Еву спакусіў\\ Каварным богам падасланы д’яблік?\\ Яе зубамі род людскі ўкусіў\\ Упершышо сарваны з дрэва яблык.\\ \\ Учьтнак Евы — пам усім урок:\\ Не збочыла,\\ Хоць усявышні скнара\\ Гразіў жанчыне, што за гэты крок\\ Смяротная яе чакае кара...\\ \\ Калі б не подзвіг твой, прамаці Ева\\ (За што табе на ўсе вякі хвала!),\\ Не вабіла б тваіх нашчадкаў дрэва,\\ Што дорыць нам плады дабра і зла.\\ \\ Скажыце, хіба не мацней за страх\\ Смак адкрыцця, якім патомкаў будзім?\\ Ерэтыкі згаралі на кастрах,\\ Агонь якіх высвечваў праўду людзям.\\ \\ Цяжар пазнання, быццам дынаміт,\\ Я валаку, працягваючы пошук:\\ Адпой рукой — арбіт міжзорных кошык, Другой — кашолку атамных арбіт. \\ ...Клубок праменняў, трапяткі камяк\\ Сарвеш — і спеласць зазвініць у жмені.\\ Укусіш яблык — і адчуеш смак\\ Святла і цемры, вечнасці ў імгненні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яблык]] * [[ibdc.ped>яблычнае-зярнятка]] * [[ibdc.ped>саджанцы]]