~~META: title = Пятрусь Макаль — Роднае слова &keywords = слова &abstract = Чытаць верш "Роднае слова" Петруся Макаля &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Роднае слова ====== Калі я засмягну ад спёкі,\\ дазволь мне табе пакланіцца,\\ крыніца, –\\ роднае слова...\\ Калі заблуджуся ў дарозе,\\ не моўкні ў бацькоў на парозе,\\ цябе я здалёку пачую,\\ матчына слова.\\ Калі анямею раптоўна –\\ дык не навекі! –\\ голас мне вернуць не лекі,\\ а крэўнае слова.\\ Хай нават аглушыць бітва,\\ адновіць мой слых не малітва,\\ а бацькава слова.\\ Калі растваруся ў натоўпе,\\ дзе твару твар не знаходзіць,\\ аблічча маё адродзіць\\ айчыннае слова.\\ Лёсу майго кірунак,\\ долі маёй выснова,\\ як паратунак, –\\ матчына слова,\\ бацькава слова,\\ роднае вечнае слова! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[слоўнік/слова]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]]