~~META: title = Пятрусь Макаль — Прыпяць &keywords = &rarr, прыпяць, свірка, мятліцкі, чарот, грачанікаў, \r\nці, анатоль, &ndash, анатоль грачанікаў &abstract = Чытаць верш "Прыпяць" Петруся Макаля &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Прыпяць ====== Здалася ты мне з вышыні трапяткой,\\ З глухой самалётнай шыбы\\ Сасновай галінаю, да якой, Як гнёзды, прыліплі сялібы.\\ \\ Хоць вабяць уладна другія краі,\\ Усё ж я іду на зніжэнне.\\ Рака мая, кожнаю кропляй крыві\\ Адчуў я тваё прыцяжэнне!\\ \\ На беразе – купамі сена капцы.\\ Глядзіш – і здаецца, што гэта,\\ Лугі пагаліўшы, прыселі касцы\\ Спачыць да наступнага лета.\\ \\ Чакай, я бліжэй да цябе падыду!..\\ Разгледзець здаля немагчыма.\\ Ці вербы пялёхкацца выйшлі ў ваду,\\ Ці мыюць бялізну жанчыны...\\ \\ I ці не ад поту сялянскага ты\\ Зрабілася рыжаю, Прыпяць?\\ Маўчыць. Расцягнула гармоняй плыты,\\ Каб рытмы рабочыя рыпаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-]] * [[ibdc.ped>палесся-абрус-аксамітны]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-журботны-працяг-песні]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-прыпяць]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-прыпяць]]