~~META: title = Пятрусь Макаль — Поле, поле... &keywords = Макаль, поле &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Поле, поле..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Поле, поле... ====== Поле, поле,\\ У сваім прыполе\\ Колькі цудаў ты прыносіш мне!\\ Да пары, як змагары ў падполлі,\\ Тояцца зярняты ў баразне.\\ У раллі вільготнай валаконцы\\ П’юць жывую сілу — сок зямны.\\ Час праб’е — і пікамі да сонца\\ 3 цемрадзі праклюнуцца яны.\\ Выстаіць у полі войска хлеба —\\ Мускулістых каласоў атрад,\\ Хоць свае налёты робіць з неба\\ Бамбардзір цяжкі —\\ Грымотны град.\\ Навальніца ніву палівае,\\ I маланку-тэлеграму мне\\ Адбівае\\ Пошта палявая:\\ «Ураджай даспеў на цаліне».\\ Мы ўзышлі,\\ Нібы зярняты,\\ 3 поля,\\ I ўпадзём ізноў у поле мы.\\ Поле,\\ У тваім замкнёным коле\\ Нашы душы, думы і дамы.\\ Сплю ў каменным сховішчы кватэры.\\ Але што там бухае, як цэп?\\ Хто так гулка стукаецца ў дзверы?\\ Гэта ты, пасланнік поля —\\ Хлеб. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]]