~~META: title = Пятрусь Макаль — Пахне раніца парай... &keywords = раніца, травы &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Пахне раніца парай..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Пахне раніца парай... ====== Пахне раніца парай,\\ Якая над лугам дыміцца,\\ Пахне хмарай,\\ З якой зашуміць навальніца.\\ Пахне золкай расою,\\ Якую не выпілі травы;\\ Пахне вострай касою,\\ Якая спацела ад справы;\\ Пахне тупатам ног,\\ Што спяшаюць да гулкіх дарог;\\ Пахне шоргатам шын,\\ Хоць яшчэ і не чутна машын...\\ Растаюць туманы,\\ Золак шчодра святло рассыпае.\\ Пахне раніца поўднем,\\ Які ўслед за ёй наступае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]]