~~META: title = Пятрусь Макаль — Пакліч у госці сонца &keywords = свяці, вышыні &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Пакліч у госці сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Пакліч у госці сонца ====== Калі на сэрцы хмарна,\\ Калі ў душы зіма,\\ Не вохкай, дружа, марна\\ I не ўздыхай дарма.\\ \\ Не зеляней ад злосці\\ У смутку і журбе –\\ Пакліч ты сонца ў госці,\\ Як друга да сябе.\\ \\ Насустрач небасхілу\\ Далоні працягні –\\ I спусціцца свяціла\\ У дом твой з вышыні.\\ \\ Дружы з блакітнай казкай,\\ Сябрам заўжды ў жыцці\\ I позіркам, і ласкай\\ Свяці, свяці, свяці! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]]