~~META: title = Пятрусь Макаль — Кніга &keywords = мост, родным &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Кніга" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Кніга ====== Бясследна нішто не міне,\\ Гісторыя слова адродзіць.\\ Ты – мост, па якім да мяне Мінуўшчына ў госці прыходзіць.\\ \\ Мільгаюць старонкі твае –\\ I мы размаўляем з вякамі,\\ I продак да нас дастае\\ Радкамі, нібыта рукамі.\\ \\ Учора і сёння –\\ Штодня –\\ У люты мароз і ў адлігу\\ Стварае людская радня\\ Жыцця непаўторную кнігу.\\ \\ Мы пішам адменным пяром,\\ Што ўручана родным народам.\\ Пілот у нябёсах – крылом, Араты на полі – нарогам. \\ Мы – словы такога пісьма,\\ Якое ў вяках не сатрэцца.\\ Ты – мост, па якім нездарма Іду я з патомкам сустрэцца. Крыніца: Макаль П. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы; Драматычныя паэмы. -– Мн.: Маст. літ., 1982, - 271 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля]]