Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-два-кубкі

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Два кубкі

Побач з кубкам шчасця на стале
Бог паставіў кубак,

поўны гора.

Пенаю адсвечвалі ў імгле
Па суседству —

мора каля мора.


Палажыўшы на плячо руку,
Усявышні раіў чалавеку:
— Пі штодзень па аднаму глытку —
Хопіць шчасця да сканчэння веку.

I да незвычайнага пітва
Паспяшаўся сын зямлі прыпасці.
Ледзь пакаштаваў —

і галава

Крута закружылася ад шчасця.

I зусім забыўшы пра наказ,
I нібы зрываючыся з кручы,
Выпіў ён салодкі вір ураз,
Асушыў да дна бакал шыпучы.

Але піць няўтольная душа
Неадольна зноў і зноў прасіла.
Смага, ледзьве чутная спярша,
Забрадзіла, як сляпая сіла.

Сп’яна не разгледзеўшы бяды,
Сын зямлі

прыгубіў кубак гора…

Так перамяшаліся тады
Шчасце з горам, нібы з морам мора.

Поплеч з чалавекам з той пары,
Дзе яго ні кіпе падарожжа,
Ходзяць два варожыя віры,—
Хто, скажыце, іх развесці можа?

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-роднае-слова
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
  • пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki