Я – з грознай былі,
Я – з гнеўнай песні.
Я – хлопчык вечны,
Я – ваш равеснік.
Мяне таксама
Бацькі любілі,
Але чужынцы
Мяне забілі.
Ляцелі ў дыме,
Ляцелі ў гуле
Наперагонкі
Са мною кулі!
Хоць бег я хутка, –
Аж дых займала, –
Усё-ткі куля
Мяне дагнала…
Вам пакідаю
І ўзлёт, і песні
Я, вечны хлопчык,
Я, ваш равеснік.