~~META: title = Пятрусь Макаль — Голас вечнага хлопчыка &keywords = песні, хлопчык, вечны, равеснік, ляцелі &abstract = Верш Петруся Макаля "Голас вечнага хлопчыка" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Голас вечнага хлопчыка ====== Я – з грознай былі,\\ Я – з гнеўнай песні.\\ Я – хлопчык вечны,\\ Я – ваш равеснік.\\ \\ Мяне таксама\\ Бацькі любілі,\\ Але чужынцы\\ Мяне забілі.\\ \\ Ляцелі ў дыме,\\ Ляцелі ў гуле\\ Наперагонкі\\ Са мною кулі!\\ \\ Хоць бег я хутка, –\\ Аж дых займала, –\\ Усё-ткі куля\\ Мяне дагнала...\\ \\ Вам пакідаю\\ І ўзлёт, і песні\\ Я, вечны хлопчык,\\ Я, ваш равеснік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-хлопчык-пакідайчык]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-бусел-і-хлопчык]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-праўдзівы-хлопчык]]