~~META: title = Пятрусь Макаль — Воўк і ліса &keywords = воўк, ліса, Леў &abstract = Чытаць верш "Воўк і ліса" Петруся Макаля &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Воўк і ліса ====== Занядужаў, захварэў\\ Цар звяроў магутны Леў.\\ У яго пад вечар дома\\ Пазбіраліся звяры,\\ Спачуваючы, вядома,\\ Як сапраўдныя сябры...\\ Не прыйшла Ліса адна.\\ «Вось дык гэта навіна!\\ Пачакай!» падумаў Воўк\\ І зубамі шчоўк ды шчоўк.\\ І пра гэта ціха, глуха\\ Ён Ільву шапнуў на вуха.\\ Узлаваўся хворы Леў\\ І ад гневу аж збялеў.\\ Сіплым голасам зароў,\\ Напалохаўшы звяроў:\\ – Ток, хто ўбачыць,\\ Хай адразу\\ Да мяне вядзе Лісу,\\ Шалахвостку за абразу\\ На кавалкі разнясу!\\ Як дачулася пра гэта\\ У нары Ліса кума,\\ Дык прыбегла з-за паўсвета\\ У бярлог Ільва сама.\\ У вачах хітрынкі скачуць,\\ Закруціўся хвост трубой,\\ – Ты хацеў мяне пабачыць –\\ Вось і я перад табой.\\ Грозны Леў гукнуў ад гневу,\\ Аж загойдаліся дрэвы:\\ – Бач, мяне прыйшлі наведаць,\\ Як сябры,\\ Усе звяры..\\ Ну, а ты?\\ Хачу я ведаць,\\ Дзе была ты?\\ Гавары!\\ А Ліса Ільву ў адказ\\ Праспявала ў той жа час:\\ – О лясны магутны цар!\\ Памяркуй, мой валадар,\\ Ды хіба віна мая,\\ Што хацела вельмі я\\ Для тваёй ільвінай чэсці\\ Вестку добрую прынесці?\\ Гаспадар ляснога царства,\\ У трывозе і ў журбе\\ Сёння цэлы дзень лякарства\\ Я шукала для цябе...\\ – Што ж, хвалю! –\\ Усклікнуў Леў\\ І адразу пасвятлеў.\\ – Дзе ж лякарсгва?\\ Дай хутчэй!..\\ Можа, стане мне лягчэй.\\ Галаском ліслівым Ліска\\ Адказала:\\ – Лекі блізка.\\ Лекі Воўк схаваў у пятку.\\ Вып'еш іх – і ўсё ў парадку.\\ Пойдуць прэч хваробы ўсе...\\ ...Леў падзякаваў Лісе\\ За ратунак ад бяды.\\ І гукнуў:\\ – Ваўка сюды!\\ Ну, а ўсе адгэтуль – вон!\\ Прамінула колькі дзён.\\ I Ліса на шпацыр выйшла,\\ Прытанцоўваючы ўвішла.\\ Ажно бачыць –\\ Сярод гаю\\ Па імху, па мурагу\\ Воўк павольна чыкільгае,\\ Ледзьве цягнучы нагу.\\ Глянула кума з дакорам\\ На старога плеткара:\\ – Будзеш помніць – нагаворы Не даводзяць да дабра! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]]