творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Макаль — Бялее снег пушысты
Бялее снег пушысты.
Сняжынкі навакол,
Нібы парашутысты,
Спускаюцца на дол.
Ад гэткай прыгажосці
Скакаць і пець хачу.
– Адкуль, адкуль вы, госці? –
Гарэзліва крычу.
– Мы з ледзяной дзяржавы,
З адвечнае зімы.
I снежныя забавы
Нясём з сабою мы.
Нясём мы бабу снежную
На срэбраным крыле,
Нясём пургу мяцежную,
Што скача на мятле.
Ляцім мы ўсе здалёку.
Нас на зямлю з нябёс
Паслаў яго высокасць
Мароз, Чырвоны нос.
Падобныя старонкі
- першы-снег
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
- першы-снег-3700
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1