~~META: title = Пятрусь Макаль — Бялее снег пушысты &keywords = адкуль, нясем &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Бялее снег пушысты" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Бялее снег пушысты ====== Бялее снег пушысты.\\ Сняжынкі навакол,\\ Нібы парашутысты,\\ Спускаюцца на дол.\\ \\ Ад гэткай прыгажосці\\ Скакаць і пець хачу.\\ – Адкуль, адкуль вы, госці? –\\ Гарэзліва крычу.\\ \\ – Мы з ледзяной дзяржавы,\\ З адвечнае зімы.\\ I снежныя забавы\\ Нясём з сабою мы.\\ \\ Нясём мы бабу снежную\\ На срэбраным крыле,\\ Нясём пургу мяцежную,\\ Што скача на мятле.\\ \\ Ляцім мы ўсе здалёку.\\ Нас на зямлю з нябёс\\ Паслаў яго высокасць\\ Мароз, Чырвоны нос. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі]]