~~META: title = Пятрусь Макаль — Асенняе &keywords = лета, ніжай &abstract = Чытаць верш Петруся Макаля "Асенняе" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Макаль — Асенняе ====== Расу на травы ніжа\\ Пад вечар цішыня.\\ А сонца ніжай, ніжай,\\ I халадней штодня.\\ Трапеча аблачынка\\ У белай чарадзе,\\ Як школьніца-дзяўчынка,\\ Што ў першы клас ідзе.\\ Рабіна заірдзела –\\ Нібы агнём цвіце,\\ Ды лета адляцела\\ У вырай на лісце.\\ Папрацавала лета –\\ Збірала дзень пры дні\\ У бэрах і ранетах\\ Скарбонкі цеплыні.\\ I нас цяпер, увосень,\\ Не спудзяць халады:\\ Як сонцы, мы падносім\\ Да губ сваіх плады.\\ Смяёмся мы шчасліва –\\ Да новых весніх дзён\\ Нас будзе грэць рупліва\\ Багаты летні плён. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-табе-бацькоўская-зямля]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-два-кубкі]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля]]