Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-я-чалавек

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Я чалавек

Ці пры сустрэчы, ці то ў ростань
Пытаюцца ўсур’ёз ці ў здзек:
– Ты хто такі?..
Адказ мой просты:
– Па-першае, я чалавек!

Радзіўся я на Беларусі,
Так, як і ўсе, касіў, араў…
Ніколі пі прад кім не гнуўся,
Свой розум ёсць,
Не пазычаў.

Уклад жыцця майго – працоўны:
У час заснуць, устаць з зарой.
Сярод людзей я памяркоўны,
Але і маю
Гонар свой!

Не золатам хачу хваліцца,
Яно ж – вядома ўсім – на звод,
А тым магу паганарыцца,
Што вышай
Ад узнагарод:

Руку маю байцы сціскалі.
Мая далонь нібы ў агні –
Цяплом тых рук,
Што сцяг трымалі
Яшчэ ў Кастрычніцкія дні.

Жыву чуццём сустрэч глыбокіх,
Бо чую аж па гэты час
Сляды тых слёз яшчэ на шчоках,
Што слёзы
Клікалі ў адказ.

Як найвялікшыя дарункі
Ад тых, каму заўсёды жыць,
Нашу на вуснах пацалункі,
Якім
Ніколі не астыць.

Іду… А ў сэрцы след за следам
Кладзецца, як жыцця пячаць.
Я рады, што нямала зведаў,
Што ёсць пра што
I ўспамінаць.

Падобныя старонкі

  • рэкі-і-людзі
  • чалавек-і-прырода
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-я-чалавек.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki