~~META: title = Пятрусь Броўка — Я чалавек &keywords = чалавек &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Я чалавек" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Я чалавек ====== Ці пры сустрэчы, ці то ў ростань\\ Пытаюцца ўсур’ёз ці ў здзек:\\ – Ты хто такі?..\\ Адказ мой просты:\\ – Па-першае, я чалавек!\\ \\ Радзіўся я на Беларусі,\\ Так, як і ўсе, касіў, араў...\\ Ніколі пі прад кім не гнуўся,\\ Свой розум ёсць,\\ Не пазычаў.\\ \\ Уклад жыцця майго – працоўны:\\ У час заснуць, устаць з зарой.\\ Сярод людзей я памяркоўны,\\ Але і маю\\ Гонар свой!\\ \\ Не золатам хачу хваліцца,\\ Яно ж – вядома ўсім – на звод,\\ А тым магу паганарыцца,\\ Што вышай\\ Ад узнагарод:\\ \\ Руку маю байцы сціскалі.\\ Мая далонь нібы ў агні –\\ Цяплом тых рук,\\ Што сцяг трымалі\\ Яшчэ ў Кастрычніцкія дні.\\ \\ Жыву чуццём сустрэч глыбокіх,\\ Бо чую аж па гэты час\\ Сляды тых слёз яшчэ на шчоках,\\ Што слёзы\\ Клікалі ў адказ.\\ \\ Як найвялікшыя дарункі\\ Ад тых, каму заўсёды жыць,\\ Нашу на вуснах пацалункі,\\ Якім\\ Ніколі не астыць.\\ \\ Іду... А ў сэрцы след за следам\\ Кладзецца, як жыцця пячаць.\\ Я рады, што нямала зведаў,\\ Што ёсць пра што\\ I ўспамінаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]]